Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Расіі

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

"Нашы краіны звязваюць трывалыя саюзніцкія адносіны. Канструктыўны палітычны дыялог, паслядоўная рэалізацыя сумесных эканамічных праектаў, актыўныя гуманітарныя кантакты садзейнічаюць дынамічнаму развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва", — гаворыцца ў віншаванні. "У нашых агульных інтарэсах — далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што сумеснымі намаганнямі ўдасца надаць дадатковы імпульс пашырэнню шматпланавых і ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх сувязяў на карысць народаў дзвюх краін.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Путин поручил МИДу «расширять взаимодействие с Республикой Белоруссия»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика