Удзельнікам ХVІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" і ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы і кангрэса па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІВО-2012"
Дарагія сябры!
Вітаю гасцей і ўдзельнікаў спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" і кангрэса "ТІВО-2012".
Сучасны свет немагчымы без інфармацыйных тэхналогій. Яны ператварылі цывілізацыю, дазволілі чалавецтву перайсці да больш высокай стадыі развіцця, якую вучоныя назвалі "інфармацыйным грамадствам".
Для Беларусі развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій — найважнейшы прыярытэт. Тут у нас ёсць пэўныя дасягненні, але зрабіць трэба будзе значна больш.
Нашай краіне вельмі важна выкарыстаць самы лепшы, самы перадавы сусветны вопыт і прымяніць яго на практыцы. У гэтым сэнсе выставы "СМІ ў Беларусі" і "ТІВО-2012" адыгрываюць значную пазітыўную ролю.
Зычу ўсім удзельнікам і гасцям гэтых прадстаўнічых мерапрыемстваў жывых, цікавых дыскусій, практычных вынікаў і плённай працы на карысць беларускага народа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.