Уладзімір Пуцін адзначае істотныя поспехі ў справе саюзнага будаўніцтва

Источник материала:  

Аб гэтым гаворыцца ў яго віншавальным пасланні з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, якое Уладзімір Пуцін накіраваў кіраўніку беларускага ўрада Міхаілу Мясніковічу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада РФ.

"За апошні час Расіяй і Беларуссю дасягнуты істотныя поспехі ў справе саюзнага будаўніцтва і інтэнсіфікацыі інтэграцыйных працэсаў. Асаблівае значэнне мела фарміраванне такіх структур, як Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора", — гаворыцца ў пасланні. Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што прадаўжэнне сумесных намаганняў па актывізацыі шматпланавых міждзяржаўных сувязяў у двухбаковым і шматбаковым фарматах у поўнай меры адпавядае карэнным інтарэсам беларусаў і расіян.

←Весенняя сессия белорусского парламента начала свою работу сегодня.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика