Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні
03.04.2012
—
Новости Политики
У сувязі з гібеллю людзей у выніку крушэння самалёта ў Цюменскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, родным і блізкім загінулых. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб трагічнай гібелі людзей у выніку крушэння самалёта", — гаворыцца ў спачуванні. "Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні Вам, паважаны Дзмітрый Анатольевіч, родным і блізкім загінулых і жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.