Штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту запланавана на 19 красавіка
03.04.2012
—
Новости Политики
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, на якім са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу выступіць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, плануецца правесці 19 красавіка. Правядзенне сумеснага пасяджэння ў гэты дзень адобрыў учора Савет Рэспублікі, перадае БЕЛТА.
Традыцыйна на сумеснае пасяджэнне ў Авальную залу Дома ўрада, дзе Прэзідэнт выступае са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, запрашаюцца вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.