Дзмітрый Мядзведзеў: "Беларусь і Расію звязваюць шматвяковыя традыцыі дружбы і добрасуседства"
З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку павіншаваў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў.
"Нашы народы звязваюць шматвяковыя традыцыі дружбы і добрасуседства, агульныя духоўныя карані, слаўныя старонкі сумеснай гісторыі. Апіраючыся на гэты трывалы фундамент расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін, мы паспяхова развіваем усебаковае ўзаемавыгаднае партнёрства, дабіваемся адчувальных вынікаў у гандлёва-эканамічнай сферы, каардынуем падыходы па шырокім коле пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня", — адзначаецца ў віншаванні.
Дзмітрый Мядзведзеў выказаў перакананне, што ажыццяўленне намечаных планаў у поўнай меры адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін, паслужыць умацаванню агульнаеўрапейскай стабільнасці і бяспекі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.