Аляксандр Лукашэнка: "Прадаўжэнне курсу на развіццё інтэграцыі адпавядае інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі"

Источник материала:  

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваў віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву.

"Прадаўжэнне курсу на далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў у поўнай меры адпавядае інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокае перакананне, што і ў далейшым дзейнасць Дзмітрыя Мядзведзева будзе садзейнічаць вырашэнню важнейшых пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх дзяржаў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў віншаванне з нагоды свята старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі, выбранаму і не ўступіўшаму на пасаду Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.

"Беларуска-расійская інтэграцыя адкрыла шырокія магчымасці для развіцця ўзаемавыгадных саюзніцкіх адносін нашых дзяржаў", — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"У многім дзякуючы Вашай актыўнай пазіцыі мы змаглі дасягнуць значных вынікаў ва ўсіх сферах супрацоўніцтва. Упэўнены, што і ў далейшым нашы сумесныя намаганні будуць садзейнічаць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў у мэтах забеспячэння стабільнага і шчаслівага жыцця беларускага і расійскага народаў".

Віншавальныя пасланні з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваны таксама старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце і іншым палітычным дзеячам.

←Весенняя сессия белорусского парламента начала свою работу сегодня.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика