"Адмова ад сілавога сцэнарыя — ключ да ўрэгулявання рознагалоссяў паміж Беларуссю і ЕС"

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, адказваючы на пытанне БЕЛТА аб перспектывах урэгулявання рознагалоссяў паміж Беларуссю і краінамі ЕС.

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў: "Узаемапрымальнае ўрэгуляванне існуючых рознагалоссяў — гэта адзіна разумны шлях. Гэта адпавядае інтарэсам не толькі Беларусі, але і Еўрасаюза. Галоўнае пытанне: як гэта рэалізаваць? Цалкам відавочна, што пачаць рух па гэтым шляху можна толькі праз зніжэнне інтэнсіўнасці процістаяння".

Пры гэтым Андрэй Савіных адзначыў: "Перш за ўсё трэба спыніць практыку пастаяннага пашырэння санкцый з боку ЕС. І справа зусім не ў тым, ці маюць санкцыі эфект. Важна, што гэта практыка выключае магчымасць асэнсаванага і рацыянальнага збліжэння пазіцый. Калі адзін бок вядзе актыўныя сілавыя дзеянні, любыя намаганні другога боку па дээскалацыі напружанасці становяцца наўрад ці магчымымі, як, зрэшты, і вяртанне паслоў. Трэба проста гэта зразумець. Адмова ад навязвання сілавога сцэнарыя істотна мяняе сітуацыю. У гэтым выпадку ўзнікаюць перадумовы для вырашэння ўсяго комплексу пытанняў".

"Калі гаварыць шчыра, то гэта адзіны шлях. Беларусь — прыхільніца менавіта такога шляху. Які будзе выбар ЕС, пакажуць прымаемыя ім дзеянні. Магу сказаць, што, выступаючы за ўрэгуляванне, мы гатовы да любых сцэнарыяў", — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

←МИД: Надо прекратить практику постоянного расширения санкций со стороны ЕС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика