Віншаванне Прэзідэнта

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 77-годдзем.

"З пачатку Вашага архіерэйскага служэння на беларускай зямлі назіраецца сапраўдны росквіт праваслаўнай культуры: адраджаюцца храмы і манастыры, развіваецца духоўная адукацыя, пашыраюцца працэсы сацыяльнага служэння Царквы", — гаворыцца ў віншаванні. "Падзвіжніцкае духоўнае служэнне, мудрасць і жыццёвы досвед прынеслі Вам аўтарытэт у праваслаўным свеце. Перакананы, што Вы яшчэ доўгія гады будзеце працаваць на карысць Беларусі і хрысціянскай веры". Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, многіх і плённых гадоў жыцця, радасці і аптымізму.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Латвия не будет принципиально против санкций ЕС в отношении Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика