Старшыня "Беларускай асацыяцыі журналістаў" таксама невыязная
15.03.2012 09:33
—
Новости Политики
Старшыня "Беларускай асацыяцыі журналістаў" таксама невыязная
Прэс-служба БАЖРаніцай 15 сакавіка старшыня ГА “БАЖ” павінна была вылецець у Варшаву з аэрапорту “Мінск-2”. Пры праходжанні пашпартнага кантролю памежнікі заявілі ёй, што яна “часова невыязная”, а таксама паставілі ў яе пашпарт штамп аб адмове у выязде з краіны.
“Па горкай іроніі гэта адбылося як раз у Дзень Канстытуцыі, артыкул 30-ты якой гарантуе грамадзянам краіны свабоду перасоўвання”, - адзначыла ў гутарцы з БАЖ Жанна Літвіна.
“Як бачым, спіс тых, каму адмоўлена ў праве пакідаць краіну, пашыраецца і канфлікт паглыбляецца. Зараз для нас галоўнае дамагчыся інфармацыі пра тое, хто тыя спісы складаў і на якой падставе”, - падкрэслівае Літвіна.
Таксама сёння ўначы адмовілі ў выездзе з краіны афіцыйнаму прадстаўніку тэлеканалу "Белсат" у Мінску Міхасю Янчуку. Спадару Янчуку таксама паставілі адмысловы штамп у пашпарце.
Сёння а 12-й гадзіне ў офісе ГА “БАЖ” (вул. Камсамольская, 7-32) адбудзецца прэс-канферэнцыя журналістаў і сябраў арганізацыі, якія сутыкнуліся з аналагічнай праблемай цягам апошніх дзён.
Нагадаем, што 14 сакавіка за межы Беларусі не дазволілі выехаць шэф-рэдактару газеты “Наша Ніва” Андрэю Дынько, а 11 сакавіка – яшчэ аднаму сябру ГА “БАЖ”, праваабаронцу Валянціну Стэфановічу. Абодва скіроўваліся ў Літву.
Акрамя таго, не змог атрымаць беларускай візы супрацоўнік Радыё “Свабода” з Прагі, перакладчык Сяргей Шупа, які 22 сакавіка меў весці ў Мінску прэзентацыю кнігі.
Пачынаючы з 7 сакавіка не далі выехаць з Беларусі некалькім грамадскім дзеячам і палітыкам: лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку, кіраўніку партыі “Справядлівы свет” Сяргею Калякіну, сябру партыі Віктару Карняенку, кіраўніку РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алегу Гулаку.
На мяжы ўсім раяць звяртацца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС па месцы жыхарства. Між тым, 13 сакавіка начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун на просьбу “Еўрарадыё” пракаментаваць сітуацыю з "чорным спісам" беларускай апазіцыі заявіў, што ў яго “няма адпаведнай інфармацыі па гэтым пытанні”, і што звяртацца па тлумачэнні неабходна да тых, хто выносіў рашэнне пра абмежаванне права гэтых людзей на выезд. У мясцовых аддзелах па грамадзянстве і міграцыі таксама не прадастаўляюць інфармацыі пра нявыезд, српасылаючыся на “збоі” ў праграме з базай нявыязных. (Адзінае пакуль выключэнне – Алег Гулак, якому паведамілі пра яго прысутнасць у спісе невыязных за дзень да меркаванай паездкі – 13 сакавіка.)
Нагадаем, што 29 лютага партал TUT.BY са спасылкай на “крыніцу, блізкую да кіраўніцтва краіны”, паведаміў, што створаны спіс са 108-і невыязных — людзей, якія нібыта заклікалі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі. У іх ліку называліся былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна.
Напярэдадні, 27 лютага, Савет міністраў замежных спраў краін Еўразвязу прыняў рашэнне пра пашырэнне спіску беларускіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца візавыя санкцыі. У адказ беларускае МЗС вырашыла адклікаць беларускіх амбасадараў з Варшавы і Бруселю і рэкамендавала Польшчы і ЕС адклікаць сваіх амбасадараў з Мінска. Па выніках экстраных кансультацый у Бруселі 28 лютага было прынята рашэнне аб адкліканні з Мінска кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў усіх краін ЕС.