Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з выбраннем Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі
06.03.2012
—
Новости Политики
"Гэта пераканаўчая перамога — яскравае сведчанне высокай ацэнкі народам вашай дзейнасці і імкнення зрабіць Расію яшчэ больш моцнай і паважанай на сусветнай арэне", — гаворыцца ў віншаванні.
"Перакананы, што ваш багаты досвед дзяржаўнай дзейнасці будзе і ў далейшым садзейнічаць паступальнаму развіццю інтэграцыйных працэсаў на карысць народаў Беларусі і Расіі", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.