У Беларусі рабочы дзень з пятніцы 9 сакавіка пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка
02.03.2012
—
Новости Политики
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ № 119 кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 сакавіка.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.