Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі ў 2012 годзе будуць атрымліваць 78 аспірантаў

Источник материала:  

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, такое рашэнне змешчана ў распараджэнні, якое Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка.

Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 78 аспірантам, якія навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі ў дзяржаўных установах, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі.

Найбольшая колькасць аспірантаў выконвае дысертацыйныя даследаванні па тэхнічных (20 чалавек), эканамічных і гуманітарных (13 чалавек), медыцынскіх (11 чалавек) навуках.

31 аспірант мае выдатную паспяховасць, 7 — з'яўляюцца аўтарамі (суаўтарамі) манаграфій, 16 — маюць патэнты на вынаходствы і карысныя мадэлі.

Як растлумачылі ў прэс-службе, прыняцце такога рашэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання навуковай сферы.

←МИД Словении опроверг обвинения в блокировании санкций в отношении Чижа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика