Урад Беларусі разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў 2012 годзе на ўзроўні 15-16 працэнтаў

Источник материала:  

Урад Беларусі завяршае выпрацоўку комплексу мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць утрымаць інфляцыю на ніжняй мяжы — 19 працэнтаў, а магчыма, застацца на працягу 2012 года на ўзроўні 15-16 працэнтаў. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 27 лютага далажыў намеснік прэм'ер-міністра Сяргей Румас.

Прэзідэнту даложана аб сітуацыі на валютным рынку і мерах, якія прымае ўрад па недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн. Пытанні функцыянавання валютнага і спажывецкага рынку знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы.

За тры тыдні лютага інфляцыя склала 1,4 працэнта. Найбольшы ўклад у яе ўнеслі паслугі вышэйшай адукацыі, якія выраслі на 19 працэнтаў, а таксама выраўноўванне акцызаў на алкагольную прадукцыю.

Цэны больш як па 40 працэнтах таварных пазіцый, па якіх вядзецца маніторынг, захаваліся або на ўзроўні студзеня, або на працягу лютага сталі ніжэйшымі. Паводле слоў Сяргея Румаса, гэта сведчыць аб тым, што манетарныя фактары інфляцыі ўжо адышлі на другі план і з пачатку года па шэрагу таварных пазіцый назіраецца стабілізацыя.

Кіраўнік дзяржавы даручыў не здымаць са штодзённага кантролю дынаміку цэн.

Што датычыцца сітуацыі на валютным рынку, то яна таксама стабільная. Растуць уклады насельніцтва ў банках. Так, па выніках лютага рост тэрміновых укладаў толькі па беларускіх рублях прагназуецца на ўзроўні Br1 трлн.

На сустрэчы размова ішла таксама аб Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая пачала работу са студзеня 2012 года. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб тым, як ідзе ўкамплектаванне дэпартаментаў ЕЭК. Беларусь мае квоту ў памеры 6 працэнтаў. На шэраг кіруючых пасад у дэпартаментах аб'яўлены конкурсы, некаторыя з іх ужо завершаны, і грамадзяне Беларусі загадамі назначаны на кіруючыя пасады ЕЭК.

←Белорусские бизнесмены попадут в прицел Евросоюза в марте?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика