Вінаватыя ў скажэнні вынікаў галасавання ў фінале "Еўрафэста" будуць звольнены

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненні да адказнасці шэрагу службовых асоб, якія не прынялі належных мер па забеспячэнні аб'ектыўнага і справядлівага адбору беларускага прадстаўніка на конкурс песні "Еўрабачанне".

Аб'яўлена вымова міністру культуры Паўлу Латушку і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку.

Кіраўнік дзяржавы таксама аб'явіў заўвагу кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміру Макею, намесніку прэм'ер-міністра Беларусі Анатолю Тозіку, першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Радзькову.

Міністру культуры і старшыні Белтэлерадыёкампаніі даручана неадкладна звольніць асоб, вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання ў фінале Нацыянальнага музычнага праекта "Еўрафэст".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Для России и Беларуси политика запугивания неприемлема - В.Гигин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика