Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў абмеркавалі перспектывы рэалізацыі двухбаковых ініцыятыў

Источник материала:  

Па ініцыятыве туркменскага боку 17 лютага адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Туркменскі лідар выказаў словы шчырай удзячнасці кіраўніку беларускай дзяржавы за цёплыя віншаванні ў сувязі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Туркменістана.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы рэалізацыі шэрагу буйных двухбаковых ініцыятыў. У прыватнасці, разгледжаны ход выканання праекта будаўніцтва беларускім бокам "пад ключ" Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Кіраўнікі дзяржаў таксама падрабязна спыніліся на пытаннях арганізацыі сумеснай вытворчасці беларускай тэхнікі ў Туркменістане і яе паставак на рынкі краін рэгіёну.

Гурбангулы Бердымухамедавым 10 лютага 2012 года падпісана пастанова ўрада аб закупках больш як 2 тыс. трактароў маркі "Беларус" і запасных частак да іх на агульную суму, большую за $40 млн. У стадыі абмеркавання знаходзіцца шэраг іншых сумесных праектаў, сярод якіх пастаўкі беларускай грузавой і камунальнай тэхнікі. Па дамоўленасцях кіраўнікоў дзяржаў цяпер у Беларусі навучаюцца амаль 6 тыс. туркменскіх студэнтаў. Гурбангулы Бердымухамедаў ад імя туркменскага народа перадаў самыя цёплыя пажаданні шчасця, працвітання і дабрабыту брацкаму народу Беларусі. "Мы вельмі любім беларускі народ і гатовы зрабіць усё, што ад нас залежыць, для далейшага ўмацавання сапраўды дружалюбных адносін паміж намі", — асабліва падкрэсліў Прэзідэнт Туркменістана.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←МИД возмущен резолюцией Европарламента о применении смертной казни в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика