Беларусь разлічвае на прадаўжэнне шматпланавага беларуска-туркменскага дыялога
14.02.2012
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з перамогай на выбарах Прэзідэнта Туркменістана.
Беларусь і Туркменістан звязваюць адносіны сапраўднага партнёрства і канструктыўнага супрацоўніцтва, заснаваныя на даверы і ўзаемапавазе, гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што разлічвае на прадаўжэнне традыцыйна насычанага і шматпланавага беларуска-туркменскага дыялога.