Беларусь і Расія маюць патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, перадае БЕЛТА.

Вельмі шмат для развіцця партнёрства дзвюх краін ужо зроблена. "Трэба добра падумаць над тым, як забяспечыць шматступеньчатую інтэграцыю, каб на чужое поле не заходзіць і забяспечыць паспяховае двухбаковае супрацоўніцтва", — сказаў прэм'ер-міністр. На яго думку, у Беларусі і Расіі вельмі добрыя перспектывы развіцця партнёрства ў фармаце Саюзнай дзяржавы.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей падчас сустрэчы з Рыгорам Рапотам абмеркаваў актуальныя пытанні саюзнага будаўніцтва, узаемадзеяння Саюзнай дзяржавы з іншымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі на постсавецкай прасторы.

Як паведаміў журналістам Рыгор Рапота, супрацоўніцтва дзвюх краін неабходна развіваць перш за ўсё па трох асноўных напрамках: эканамічным, сацыяльным і ваенным. У эканамічнай сферы Беларусь і Расія ўжо значна рушылі наперад і выйшлі на высокі ўзровень, у тым ліку ў галіне мытна-тарыфнага рэгулявання. Дзяржсакратар адзначыў, што практыка ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве ў названым напрамку больш працяглая, а інтэграцыя больш глыбокая ў параўнанні з Мытным саюзам. Узаемадзеянне ў эканамічнай сферы трэба будзе і далей развіваць у рамках двухбаковага супрацоўніцтва.

←Республика Корея будет расширять экономическое взаимодействие с Беларусью - Кан Вон Сик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика