Віншаванне прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага з 65-годдзем.
"Самабытным, шматгранным талентам і нястомнай працай Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё розных жанраў і напрамкаў музычнага мастацтва. Уся Беларусь добра ведае і спявае Вашы цудоўныя, мілагучныя песні, якія арганічна спалучаюць народныя традыцыі з сучаснымі творчымі дасягненнямі. Ансамбль "Бяседа", які Вы ўзначальваеце шмат гадоў, набыў сусветнае значэнне і сапраўдную народную любоў", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў надзею, што Леанід Захлеўны і ў далейшым будзе радаваць сваімі выдатнымі творамі, далучаючы мільёны слухачоў да чыстых вытокаў духоўнасці і нацыянальнай культуры. Аляксандр Лукашэнка пажадаў кампазітару здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.