З 1 студзеня павышаюцца тарыфныя аклады некаторым катэгорыям медсясцёр

Источник материала:  

У Беларусi павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскiм сёстрам, якiя ўдзельнiчаюць у ажыццяўленнi высокатэхналагiчных i складаных медыцынскiх умяшанняў. Адпаведны ўказ № 29 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2005 г. № 619" 16 студзеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасцi, на 160 працэнтаў павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскiм сёстрам, якiя прымаюць удзел у ажыццяўленнi высокатэхналагiчных медыцынскiх умяшанняў, выкананнi анестэзiялагiчнай дапамогi, а таксама ў ажыццяўленнi iнтэнсiўнай тэрапii пацыентаў пасля высокатэхналагiчных медыцынскiх умяшанняў.

Акрамя таго, на 130 працэнтаў павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскiм сёстрам, якiя прымаюць удзел у ажыццяўленнi складаных медыцынскiх умяшанняў, выкананнi анестэзiялагiчнай дапамогi, а таксама ў ажыццяўленнi iнтэнсiўнай тэрапii пацыентаў пасля складаных медыцынскiх умяшанняў i ў правядзеннi штучнага кровазвароту ў час кардыяхiрургiчных умяшанняў. Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2012 года

←Посол: Китай будет и впредь уважать выбранный народом Беларуси путь развития

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика