Віншаванне Прэзідэнта
14.01.2012
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Анатоля Афанасьева з 70-гадовым юбілеем.
"Упэўнены, што Ваш навуковы аўтарытэт і талент кіраўніка будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховай дзейнасці Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, назапашванню і эфектыўнай рэалізацыі навуковага патэнцыялу Беларусі", — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Анатолю Афанасьеву моцнага здароўя, ажыццяўлення намечаных планаў, шчасця і дабрабыту.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.