Падзяка Прэзiдэнта Беларусi

Источник материала:  

Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена шэрагу прадстаўнiкоў навукi, адукацыi, СМІ, заканадаўчай улады, аховы жывёльнага i раслiннага свету i iншых сфер. Адпаведныя распараджэннi падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

Падзякi, у прыватнасцi, удастоены работнiкi Беларускага тэлеграфнага агенцтва: генеральны дырэктар Дзмiтрый Жук, вядучы рэдактар выдавецтва Андрэй Жыбуль. У лiку ўзнагароджаных супрацоўнiкi Другога нацыянальнага тэлеканала карэспандэнт дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання Аляксандр Злобiн, аглядальнiк палiтычнай рэдакцыi iнфармацыйнага вяшчання Святлана Кнутава. Гэтай узнагароды ўдастоены i галоўны рэдактар Iванаўскай раённай газеты "Чырвоная зорка" Анатоль Крэйдзiч.

Падзяка Прэзiдэнта аб'яўлена таксама акадэмiку — сакратару аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Аляксандру Каваленю, намеснiку начальнiка Мазырскай мiжраённай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету Аляксандру Красюку, пастаяннаму паўнамоцнаму прадстаўнiку Беларусi пры статутных i iншых органах Садружнасцi Незалежных Дзяржаў Васiлю Пугачову i iншым.

←Жилью предписано не дорожать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика