Беларусь выпусціла дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на Br4,7 трлн

Источник материала:  

Дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму Br4,7 трлн з тэрмінам абарачэння адзін год выпушчаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 года № 1774, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Сродкі, атрыманыя за кошт размяшчэння дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, у якасці грашовага ўкладу будуць унесены ў статутныя фонды ААТ "ААБ Беларусбанк" у памеры Br3,9 трлн і ААТ "Белаграпрамбанк" — Br800 млрд.

Пастановай таксама прадугледжана ўнясенне за кошт астаткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку часова размешчаных у дэпазіты гэтых банкаў, у якасці грашовага ўкладу ў статутныя фонды Беларусбанка Br9 трлн і Белаграпрамбанка Br800 млрд.

←С Нового года в Беларуси ликвидировали Мозырскую и Пинскую таможни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика