Вячэра ў мiнскiм рэстаране можа каштаваць польскаму дыпламату працы

Источник материала:  
31.12.2011 00:45 — Новости Политики

Вячэра ў мiнскiм рэстаране можа каштаваць польскаму дыпламату працы


У інтэрнэт выклалі відэа, пасля якога Варшава адклікала супрацоўніка палітычнага аддзела, адказнага за бяспеку прадстаўніцтва.

У інтэрнэце невядомыя размясцілі відэа, на якім — п’яны ў дым супрацоўнік палітычнага аддзела пасольства Польшчы ў Мінску Вітальд Місяк. Як піша "Газета выборча", Місяк быў адказным за бяспеку аб’екта.


Пасля з’яўлення відэа міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб адклiканнi дыпламата. Місяк ужо прыбыў у Варшаву, дзе склаў тлумачэнні.

Як піша "Выборча", 13 снежня Місяк вячэраў з дыпламатамі з розных краін. На запісе рэстараннай камеры можна ўбачыць, што каля 23-й гадзіны ён устае з-за стала, хістаючыся, і падае на іншы стол.

У дадатак былі паказаны запісы Місяка, зробленыя з іншых камер. Рэстаранны запіс мог быць даступны толькі беларускім спецслужбам.

Місяк пацвярджае, што на відэазапісе — ён. Але сцвярджае, што яму ў часе вячэры хтосьці падліў у шклянку чагосьці такога, што прывяло яго да страты кантролю над сабой.

У тытрах да фільма на кепскай польскай мове, з русіцызмамі, сцвярджаецца таксама, што польскі дыпламат пабіўся і "згубіў службовыя дакументы" і "прызначаны для сакрэтных перамоваў тэлефон Blackberry".

Прадстаўнік польскага МЗС Марцін Басацкі гэты факт абверг. Паводле ягоных словаў, ніводзін польскі дыпламат у Мінску службовых тэлефонаў і дакументаў не губляў. Ён адзначыў, што міністэрства праводзіць праверку па факце фільма. Калі Місяк не дакажа, што яго атруцілі, яго звольняць са службы.

"Gazeta Wyborcza" называе фільм чарговай спробай беларускіх спецслужб здыскрэдытаваць польскую дыпламатыю.
←Тарыфная стаўка першага разраду з 1 студзеня 2012 года павысіцца на 32,5 працэнта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика