Аляксандр Лукашэнка падарыў спартыўны інвентар выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў спартыўны інвентар выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзецям падарункі ў час наведвання гэтай установы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пад навагодняй ёлкай дзяцей чакалі лыжы, хакейныя і фігурныя канькі, клюшкі з шайбамі, футбольныя, валейбольныя мячы і іншыя падарункі.

Прэзідэнт у цёплай простай абстаноўцы паразмаўляў з дзецьмі, азнаёміўся з іх бытам. Ён наведаў майстэрню па працоўным навучанні дзяўчынак, дзе яго пачаставалі дранікамі і пячэннем. Дзеці таксама правялі для Прэзідэнта экскурсіі па краязнаўчым музеі і музеі паветраных і вогненных таранаў. Менавіта на прыкладзе герояў Мікалая Гастэлы і Аляксандра Маслава выхоўваюцца хлопчыкі і дзяўчынкі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся таксама з выстаўкай творчых работ выхаванцаў школы-інтэрната, дзеці падарылі яму адзін з вырабаў.

Свята завяршылася салодкім сталом. Дзеці падрыхтавалі для Прэзідэнта святочны навагодні паказ.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выхаванцаў школы-інтэрната са святам і пажадаў вялікіх поспехаў у новым годзе.

Радашковіцкая школа-інтэрнат знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне, у ёй выхоўваюцца 89 дзяцей.

←Александр Лукашенко подписал Указы социальной направленности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика