Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з 20-годдзем незалежнасці Казахстана
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева са знамянальнай датай у найноўшай гісторыі гэтай краіны — 20-годдзем незалежнасці.
"Дзякуючы працавітасці і патрыятызму казахстанскага народа вашай краіне за гэтыя гады ўдалося дасягнуць сапраўды ўражвальных вынікаў ва ўмацаванні дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічным развіцці, у замацаванні за Казахстанам іміджу аўтарытэтнага ўдзельніка міжнародных адносін, які робіць важны ўнёсак у інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, у забеспячэнне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі", — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі будуць і ў далейшым развівацца на аснове сяброўства, павагі, узаемаразумення і даверу. Прэзідэнт перакананы, што Адзіная эканамічная прастора створыць яшчэ больш спрыяльныя ўмовы для сумеснай эфектыўнай работы дружалюбных краін у мэтах павышэння ўзроўню жыцця грамадзян і будзе садзейнічаць наданню новай глыбіні беларуска-казахстанскаму стратэгічнаму партнёрству.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.