Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з 50-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ.
Гэта ўнікальная міждзяржаўная ВНУ ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў для Беларусі і Расіі, з'яўляючыся відавочным доказам паспяховага фарміравання адзінай адукацыйнай прасторы, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Стаўшы буйным вучэбным і навукова-даследчым цэнтрам, ваш універсітэт упэўнена ідзе наперад і ўносіць важкі ўклад у вырашэнне задач інавацыйнага развіцця рэальнага сектара эканомікі. Звыш 30 тыс. яго выпускнікоў плённа працуюць на прамысловых прадпрыемствах, у органах дзяржаўнага кіравання і навуковых арганізацыях Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў віншаванні.
Прафесіяналізм і наватарскі пошук калектыву ўніверсітэта даюць магчымасць яму праводзіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, ствараць і ўкараняць у вытворчасць сучасныя тэхналогіі, выхоўваць выдатных спецыялістаў і дастойных грамадзян. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзякуючы новым дасягненням у навуковай і адукацыйнай дзейнасці калектыў прымножыць добрую славу роднай ВНУ.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.