Міністэрства аховы здароўя Беларусі будзе несці адказнасць за абгрунтаванасць узроўню цэн на лякарствы

Источник материала:  

Гэта прадугледжана ў падпісаным 24 лістапада кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам Указе № 547 "Аб унясенні дапаўнення і змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72".

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў пры закупцы лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці. У адпаведнасці з указам № 72 адпускныя цэны на лекавыя сродкі, якія вырабляюцца арганізацыямі краіны, рэгулююцца Міністэрствам эканомікі па пераліку, што вызначаецца Саветам Міністраў, шляхам устанаўлення іх гранічнага максімальнага ўзроўню.

Цяпер у Міністэрстве аховы здароўя ствараецца Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці, на які ўскладаюцца функцыі правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі. Пры перадачы Міністэрству аховы здароўя паўнамоцтваў па рэгуляванні цэн на лекавыя сродкі міністэрства будзе несці адказнасць за абгрунтаванасць узроўню гэтых цэн, а таксама за рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры закупцы лякарстваў і фінансавае становішча фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика