Віншаванні Прэзідэнта

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Андрыса Берзіньша і латвійскі народ з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што дзве дзяржавы маюць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыя якога праз добрасуседскі і ўзважаны дыялог адпавядае інтарэсам народаў Беларусі і Латвіі.

***

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда і народ Султаната Аман з Нацыянальным днём.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Рэспублікі Беларусь да далейшага паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Султанатам Аман ва ўсіх галінах.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Евразийские комиссары получат статус федеральных министров?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика