Беларусь і Азербайджан маюць намер нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі

Источник материала:  

Беларусь і Азербайджан маюць намер нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі. Імкненне да гэтага пацвердзілі прадстаўнікі дзвюх дзяржаў у час мерапрыемстваў у рамках афіцыйнага візіту ў Азербайджан дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

У час візіту адбылася сустрэча кіраўніка беларускай парламенцкай дэлегацыі спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця міждзяржаўных адносін і ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях. У цэнтры ўвагі была тэма нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў і пашырэння кантактаў у гэтай сферы. "Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў нацэленасць беларускіх парламентарыяў на максімальнае садзейнічанне выніковым намаганням па ўмацаванні двухбаковага гандлёва-эканамічнага дыялогу", — праінфармавалі ў прэс-службе.

Для вядзення прадметнага дыялогу па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва разам з беларускімі заканадаўцамі ў Баку прыбылі прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі. Візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Азербайджан прадоўжыцца да 17 лістапада.

←Цены зарвались

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика