Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 8 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Кабякова Андрэя Уладзіміравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтве;
Лапата-Загорскага Уладзіміра Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія;
Молчана Андрэя Леанідавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы;
Рахманава Сяргея Кімавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі;
Сямешку Аляксандра Віктаравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Нявыгласа Генадзя Мікалаевіча — намеснікам генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы;
Шагуна Анатоля Васільевіча — намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Уцюпіна Паўла Уладзіміравіча — намеснікам міністра прамысловасці;
Ермаловіча Максіма Леанідавіча — намеснікам міністра фінансаў;
Кураннога Уладзіміра Пятровіча — старшынёй Шумілінскага райвыканкама;
Панфілава Юрыя Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска;
Дымшы Юрыя Аляксеевіча — старшынёй Глускага райвыканкама;
Бурскага Вячаслава Аляксандравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі механічны завод імя С.І. Вавілава" — кіруючая кампанія холдынга "БелОМА";
Капскага Анатоля Анатольевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" — кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты".
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.