Беларусь гатова аказваць падтрымку ініцыятывам Азербайджана на міжнароднай арэне
Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву з нагоды выбрання Азербайджана ў склад Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
"Гэта дастойная перамога, атрыманая маладой і па-сапраўднаму незалежнай дзяржавай у нялёгкай палітычнай барацьбе, не можа не выклікаць шчырага захаплення", — гаворыцца ў віншаванні. На думку Прэзідэнта Беларусі, у аснове гэтай перамогі — шырокае міжнароднае прызнанне сур'ёзных дасягненняў Азербайджана ва ўмацаванні сваёй дзяржаўнасці, забеспячэнні высокіх тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама ў правядзенні канструктыўнай і прынцыповай знешняй палітыкі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь, цалкам падзяляючы гэты выдатны поспех свайго надзейнага і праверанага часам стратэгічнага партнёра, гатова і ў далейшым аказваць усебаковую падтрымку ініцыятывам і пачынанням Азербайджана на міжнароднай арэне.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.