Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб продажы валюты па пашпарце
Валюта фізічным асобам у Беларусі будзе прадавацца пасля прад'яўлення дакумента, які засведчвае асобу. Адпаведны ўказ № 449 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення валютна-абменных аперацый фізічнымі асобамі" 6 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэты ўказ прыняты ў рамках распрацаванага ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі комплексу мер па выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля.
Дакументам уводзіцца рэгістрацыя пашпартных даных асоб, якія набываюць замежную валюту (як наяўную, так і безнаўяную, плацежныя дакументы ў замежнай валюце, у тым ліку дарожныя чэкі) за беларускія рублі ў абменных пунктах і касах банкаў.
Гэты падыход прымяняецца ў многіх краінах, у тым ліку і суседніх.
Рэгістрацыя пашпартных даных фізічных асоб дасць магчымасць сфарміраваць міжбанкаўскую цэнтралізаваную электронную базу даных па ўліку замежнай валюты, прададзенай фізічным асобам, з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.
З моманту ўступлення ў сілу ўказа продаж замежнай валюты фізічным асобам у абменных пунктах і касах банкаў будзе праводзіцца пры прад'яўленні дакумента, які засведчвае асобу. Такімі з'яўляюцца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.
Пры аперацыях продажу замежнай валюты, што ажыццяўляюцца з дапамогай банкаўскіх пластыкавых картак у тэрмінальных устройствах (атрыманне наяўных грошай і аплата тавараў і паслуг), рэквізіты дакумента, які засведчвае асобу ўладальніка карткі, будуць брацца з базы даных беларускага банка, які эмітаваў картку.
Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.