З 1 студзеня 2012 года Следчы камітэт пачне функцыянаваць у поўным аб'ёме
07.10.2011
—
Новости Политики
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў 6 кастрычніка праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку аб ходзе стварэння Следчага камітэта.
У прыватнасці, цяпер распрацоўваецца палажэнне аб Следчым камітэце, адпрацоўваецца механізм яго ўзаемадзеяння з пракуратурай, органамі ўнутраных спраў, Камітэтам дзяржаўнага кантролю і іншымі дзяржорганамі. Рыхтуюцца адпаведныя змяненні і папраўкі ў законы, Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Паводле слоў Леаніда Мальцава, гэта работа ідзе па плане, і з 1 студзеня 2012 года Следчы камітэт пачне функцыянаваць у поўным аб'ёме, што дасць магчымасць павысіць прававую абароненасць жыхароў краіны, як таго патрабуе Прэзідэнт.