Мінімальная заработная плата ў Беларусі за жнівень індэксуецца на 51,4 працэнта і складае Br687 тыс. 370

Источник материала:  

У Беларусі мінімальная заработная плата за жнівень 2011 года індэксуецца на 51,4 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле слоў спецыялістаў, гэта тлумачыцца тым, што індэкс спажывецкіх цэн за жнівень перасягнуў пяціпрацэнтны парог да чэрвеня гэтага года — моманту папярэдняй індэксацыі. Такім чынам, месячная мінімальная заработная плата за жнівень гэтага года складае Br687 тыс. 370, пагадзінная мінімальная заработная плата — Br4 тыс. 50.

З 1 студзеня гэтага года памер мінімальнай заработнай платы, устаноўлены пастановай урада, склаў Br460 тыс. Гэты нарматыў у красавіку (з улікам індэксацыі 9,3 працэнта) павялічыўся да Br491 тыс. 920, у маі (з улікам індэксацыі 23,7 працэнта) — да Br541 тыс. 350, у чэрвені — да Br577 тыс. 740 (з улікам індэксацыі 34,3 працэнта), у ліпені — да Br611 тыс. 730 (з улікам індэксацыі 34,3 працэнта).

У адпаведнасці з законам "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы" памер МЗП, устаноўлены заканадаўствам і праіндэксаваны, з'яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

←Председатель Минской городской коллегии адвокатов Александр Пыльченко после представления Минюста написал заявление о прекращении своих полномочий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика