Указ па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці судоў Беларусі будзе падпісаны ў бліжэйшы час

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прынцыпова адобрыў падыходы па павышэнні эфектыўнасці работы судовай сістэмы, выкладзеныя ў прадстаўленым яму 5 верасня праекце ўказа аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці судоў. Ужо ў бліжэйшы час можна чакаць падпісання дакумента. Аб гэтым ішла размова ўчора ў час даклада кіраўніку дзяржавы старшыні Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалы і намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерыя Міцкевіча.

Прэзідэнту было даложана аб тым, як вырашаюцца пытанні, узнятыя 3 чэрвеня на нарадзе па ўдасканаленні дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, а таксама ідзе выкананне раней дадзеных даручэнняў.

Як адзначыў Валянцін Сукала, падрыхтаваны ўказ з'яўляецца своеасаблівай праграмай дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі на бліжэйшы перыяд і прадугледжвае шэраг комплексных мер па павышэнні эфектыўнасці правасуддзя. У прыватнасці ён уключае меры па спрашчэнні судовых працэдур, навелы па змяненні фармулёвак і спосабаў праверкі законнасці судовых рашэнняў. Уводзіцца такая новая форма праверкі судовых рашэнняў, як апеляцыйны парадак іх перагляду. Павялічыцца колькасць наглядных інстанцый для больш эфектыўнай праверкі ўстанаўлення законнасці судовых рашэнняў і выпраўлення судовых памылак.

Праектам указа прадугледжаны шэраг мер па спрашчэнні судовых працэдур, зніжэнні судовай нагрузкі, а таксама выключэнне з судовай юрысдыкцыі бясспрэчных грамадзянскіх спраў. У ім таксама вызначаны меры, накіраваныя на павышэнне прэстыжу прафесіі суддзі. Акрамя таго, указам будзе замацавана неабходнасць прапрацоўкі пытання паэтапнага ўвядзення суда прысяжных. У грамадзянскі, крымінальны і адміністрацыйны працэсы прапануецца ўвесці аўдыя-, відэазапіс.

Вялікая ўвага ў дакуменце ўдзелена выкананню судовых рашэнняў. "Паколькі судовыя рашэнні, прыгавор, рашэнні па грамадзянскай справе, адміністрацыйнай нічога не вартыя, калі яны не выконваюцца. І ўлічваючы тое, што на стадыі выканання назбіралася вельмі шмат праблем, прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню выканання судовых рашэнняў, як матэрыяльна-тэхнічныя, так і арганізацыйныя", — адзначыў Валерый Міцкевіч. Адной з такіх мер з'яўляецца доступ судовых выканаўцаў да розных баз даных. Раней кіраўнік дзяржавы неаднаразова ўказваў на неабходнасць выканання прэзумпцыі невінаватасці, узмацнення абароны гэтай прэзумпцыі, абароны людзей ад неабгрунтаваных асуджэнняў. У сувязі з гэтым распрацаваны меры па ўзмацненні пракурорскага нагляду, павышэнні якасці папярэдняга расследавання. Як было даложана Прэзідэнту, канкрэтныя мерапрыемствы па гэтых напрамках праводзяцца ўжо і рыхтуюцца адпаведныя праекты дакументаў.

Як растлумачылі ў прэс-службе, гэтыя меры прымаюцца для таго, каб грамадзянін меў магчымасць звярнуцца ў суд з праблемай, якая павінна быць аператыўна і законна вырашана, а таксама для таго, каб няўхільна абараняліся правы і інтарэсы грамадзян.

←Брестская областная организация Партии БНФ не исключает бойкота парламентских выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика