Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з 60-годдзем

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з нагоды 60-гадовага юбілею.

У віншаванні гаворыцца: "Ваша нястомная пастарская дзейнасць накіравана на аб'яднанне людзей вакол хрысціянскай веры, зацвярджэнне ідэалаў міласэрнасці і справядлівасці, умацаванне адзінства армян усяго свету".

"Перакананы, што сваёй мудрасцю, аўтарытэтам і стваральнай працай Вы і ў далейшым будзеце садзейнічаць развіццю плённага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на карысць народаў Беларусі і Арменіі", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

←Лукашенко встретился в Бочаровом Ручье с «хромой уткой»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика