Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра Руса з 85-годдзем

Источник материала:  

"Ваша актыўная шматгадовая праца, накіраваная на ўстойлівае развіццё незалежнай Рэспублікі Куба, не толькі атрымала заслужаны аўтарытэт і павагу суайчыннікаў, але таксама пасадзейнічала развіццю і ўмацаванню шматбаковых плённых адносінаў Кубы з шэрагам дзяржаў", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: "Мы вельмі цэнім цёплыя, сяброўскія адносіны, якія ўсталяваліся паміж беларускім і кубінскім народамі. Упэўнены, што Беларусь і Куба будуць працягваць развіваць двухбаковае стратэгічнае партнёрства, заснаванае на прынцыпах узаемадапамогі і павагі агульных інтарэсаў нашых краін".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фідэлю Кастра моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а ўсяму дружалюбнаму кубінскаму народу — міру, дабрабыту і працвітання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Отдельные группировки США лоббируют частные интересы через введение санкций против Беларуси - политолог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика