Згодна з прынцыпамі гуманізму

Источник материала:  

Кiруючыся прынцыпамi гуманiзму i справядлiвасцi, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў шэраг прававых актаў аб вызваленнi ад крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.

Прэзiдэнт Беларусi вызвалiў 25 арганiзацый розных форм уласнасцi i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад адмiнiстрацыйных спагнанняў. Сярод iх — ААТ "ІНТЭГРАЛ", ААТ "Зенiт-БелОМА", ААТ "Аршанскi малочны камбiнат" i iншыя прадпрыемствы, якiя маюць важнае значэнне для развiцця краiны i асобных рэгiёнаў. Прынятае рашэнне палепшыць эканамiчны стан гэтых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i будзе садзейнiчаць павышэнню эфектыўнасцi iх работы.

Кiраўнiком дзяржавы прынята рашэнне аб вызваленнi ад крымiнальнай адказнасцi 28 кiраўнiкоў суб'ектаў гаспадарання, прадпрымальнiкаў i грамадзян, якiя добраахвотна i ў поўным аб'ёме кампенсавалi прычынены злачынствамi ўрон дзяржаве i шкоду ад iншых наступстваў сваiх злачынных дзеянняў.

Прэзiдэнт Беларусi таксама памiлаваў, вызвалiўшы ад адбывання пакарання, 9 чалавек з лiку актыўных удзельнiкаў масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасцi 19 снежня 2010 года. Такое рашэнне прынята на падставе просьбаў названых асоб, з улiкам таго, што яны ўсвядомiлi процiпраўны характар сваiх дзеянняў, прызналi вiну i шчыра раскаялiся.

←Госдеп: Санкции США не направлены против белорусского народа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика