Сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічыўся ў студзені—ліпені на 21,4 працэнта

Источник материала:  

У Беларусі ў студзені—ліпені гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў павялічыўся на 21,4 працэнта (прагноз на 2011 год — на 16,3-16,9 працэнта) і склаў Br314,8 тыс., у тым ліку ў ліпені — Br343,3 тыс. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Міністэрства падрыхтавала і накіравала на ўзгадненне зацікаўленым праект указа "Аб павелічэнні памеру дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці", якім прадугледжваецца ў ІV квартале гэтага года павялічыць памер дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці да 10 бюджэтаў пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ у сярэднім на душу насельніцтва з 1 жніўня па 31 кастрычніка складае Br442 тыс. 360), другога і наступных — да 14 БПМ.

←ЕС призвал белорусские власти разъяснить причины задержания Беляцкого

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика