Ордэнам Маці ў Беларусі ўзнагароджаны 53 шматдзетныя жанчыны
28.07.2011
—
Новости Политики
Адпаведны ўказ 27 ліпеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У прыватнасці, гэтай узнагароды за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей удастоены 33 шматдзетныя маці з Брэсцкай вобласці, дзевяць — з Віцебскай, восем — з Гродзенскай і тры — з Магілёўскай.
Сярод узнагароджаных — выхавальнік Навадворскага яслі-сада Пінскага раёна Яўгенія Гузарэвіч, бухгалтар Баранавіцкага хлебазавода Марыя Кузьмінава, хатнія гаспадыні са Столінскага і Іванаўскага раёнаў Наталля Харанека і Алена Чарненка, лабарант Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Святлана Фядосава і санітарка Воранаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Вінарская.