Надзея Ермакова назначана старшынёй праўлення Нацбанка Беларусі

Источник материала:  

Надзея Ермакова назначана старшынёй праўлення Нацбанка БеларусіПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Надзею Ермакову старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі з далейшым узгадненнем яе назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня.

Ермакова Надзея Андрэеўна нарадзілася ў 1953 годзе ў вёсцы Разальмова Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1978 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава.

Пасля заканчэння ў 1971 годзе Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намеснікам кіраўніка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намеснікам кіраўніка Кіраўскага аддзялення Дзяржбанка, кіраўніком Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намеснікам старшыні райвыканкама і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыкам фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама, кіраўніком філіяла камерцыйнага банка "Паўночны Захад" у Шклове, кіраўніком аддзялення Белаграпрамбанка ў Шклове. З 1996 года — намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк", старшыня праўлення ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк".

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. З'яўлялася членам праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам Пашаны. З 1999 года — старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".

←Надежда Ермакова назначена главой Национального банка Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика