У Беларусі ўдакладнены некаторыя нормы, якія рэгулююць праваадносіны ў Мытным саюзе

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі 18 ліпеня падпісаў адпаведны ўказ № 319 "Аб некаторых пытаннях мытнага рэгулявання, аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы мытнай справы і ўпаўнаважаных эканамічных аператарах".

Дакумент падрыхтаваны ў мэтах забеспячэння прымянення ў Беларусі Дагавора аб Мытным кодэксе Мытнага саюза ад 27 лістапада 2009 года, а таксама іншых міжнародных дагавораў дзяржаў — членаў Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС і рашэнняў Камісіі Мытнага саюза, якія рэгулююць мытныя праваадносіны ў МС. Распрацоўка ўказа абумоўлена вялікім аб'ёмам і складанасцю распрацоўваемых міжнародных дагавораў і рашэнняў Камісіі Мытнага саюза, што рэгулююць праваадносіны ў ім, большасць якіх не былі прыняты да даты ўступлення ў сілу Мытнага кодэкса Мытнага саюза.

Указ уключае ў сябе нормы, накіраваныя на рэалізацыю палажэнняў Мытнага кодэкса Мытнага саюза па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі дзяржаў — членаў МС і не ўрэгуляваных або недастаткова ўрэгуляваных дзеючым заканадаўствам Беларусі, а таксама нормы, якія вызначаюць парадак ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі дзейнасці ў сферы мытнай справы.

У прыватнасці, вызначаны новыя падыходы ў частцы прызнання суб'ектаў гаспадарання асобамі, правамоцнымі ажыццяўляць дзейнасць у галіне мытнай справы. Уводзіцца новая сістэма такога прызнання праз уключэнне ў адпаведныя рэестры, якія вядуцца мытнымі органамі. Дакументам зацверджаны палажэнні аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы мытнай справы і аб парадку выдачы пасведчання аб уключэнні ў рэестр упаўнаважаных эканамічных аператараў і яго адкліканні. Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем асобных палажэнняў.

←Кассационная жалоба на приговор Владимиру Некляеву будет рассмотрена 22 июля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика