Пры жорсткай грашова-крэдытнай палітыцы ў Беларусі можна выйсці на адзіны абменны курс у бліжэйшы час
Аб гэтым заявіла пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у Беларусі Наталля Калядзіна на пасяджэнні рэспубліканскага клуба дырэктараў Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, перадае БЕЛТА.
"Пры ўмове таго, што грашова-крэдытная палітыка будзе жорсткай, падатковая і бюджэтная палітыка таксама будзе ўзмацняцца, уніфікацыя валютнага курсу і яго гібкасць могуць быць забяспечаны ўжо ў самы бліжэйшы час, без значных наступстваў для эканомікі", — адзначыла Наталля Калядзіна. Яна падкрэсліла, што гэта не выкліча рэцэсіі і не павінна прывесці да значных адмоўных працэсаў у эканоміцы.
Калі грашова-крэдытная палітыка будзе жорсткая — інфляцыйныя чаканні значна знізяцца, а гэта тое, што ўплывае і аказвае націск на валютны курс. Калі інфляцыйныя чаканні будуць ніжэйшыя і валютны рынак будзе збалансаваны — дэвальвацыйныя чаканні, відаць, будуць ліквідаваны, лічыць Наталля Калядзіна. У гэтай сітуацыі эканоміка Беларусі значна выйграе і будзе мець валютны рынак, які поўнасцю функцыянуе.
Яшчэ адным важным фактарам у развіцці гэтых працэсаў павінна стаць зніжэнне рэгулюемасці цэн. "Калі цэны не будуць кантралявацца, гэта дасць магчымасць прывесці да аптымальнага ўзроўню цэн, пераразмеркаваць рэсурсы ў эканоміцы ў напрамку больш эфектыўных сектараў і прадпрыемстваў", — падкрэсліла яна. У той жа час тыя прадпрыемствы, якія не змогуць функцыянаваць у гэтых умовах, павінны будуць падумаць, як змяніць сваю дзейнасць і што зрабіць, каб выжыць.