У Беларусі намецілася ўстойлівая тэндэнцыя да павелічэння прытоку валютнай выручкі

Источник материала:  

У Беларусі намецілася ўстойлівая тэндэнцыя да паляпшэння сальда знешняга гандлю і павелічэння прытоку валютнай выручкі ў краіну. Аб гэтым Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку 14 ліпеня праінфармаваў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках афіцыйнага візіту 7-8 ліпеня беларускай урадавай дэлегацыі ў Азербайджан, аб перагаворах з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, прэм'ер-міністрам Артурам Расі-задэ. Былі абмеркаваны пытанні беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння ў галіне вытворчай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, інвестыцый і прыватызацыі, інфармацыйных тэхналогій, транспарту, у энергетыцы. Кіраўніцтва Азербайджана пацвердзіла зацікаўленасць у прадаўжэнні паставак азербайджанскай нафты ў Беларусь.

Дасягнуты дамоўленасці аб праектаванні і будаўніцтве ў Азербайджане беларускімі спецыялістамі жылога пасёлка з аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры, аб арганізацыі на тэрыторыі Азербайджана сумеснай вытворчасці святлодыёднай тэхнікі, аб прапрацоўцы ўдзелу беларускіх арганізацый у праектаванні чыгуначнай інфраструктуры Азербайджана.

Па выніках візіту падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў і кантрактаў на ўзроўні ўрадаў, прадпрыемстваў і дзелавых колаў дзвюх краін.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі праінфармаваны аб выніках рабочага візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Маскву 12 ліпеня з мэтай удзелу ў канферэнцыі "Ад Мытнага саюза да Адзінай эканамічнай прасторы: інтарэсы бізнэсу".

На трохбаковай сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі, Расіі і Казахстана абмеркаваны практычныя аспекты функцыянавання Мытнага саюза, а таксама пытанні стварэння інстытуцыянальных асноў функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы.

Міхаіл Мясніковіч таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб асноўных выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым паўгоддзі.

Кіраўнік урада паведаміў, што па выніках шасці месяцаў забяспечана дасягненне 10 з 15 найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. У першым паўгоддзі адзначаны высокія тэмпы росту ВУП (111 працэнтаў пры прагнозе на 2011 год 109—110 працэнтаў), вытворчасці прадукцыі прамысловасці (111,5 працэнта пры прагнозе на 2011 год 109-109,5 працэнта), інвестыцый у асноўны капітал (127,6 працэнта пры прагнозе 116-117 працэнтаў), рознічнага тавараабароту і іншых параметраў.

Пры гэтым на фоне росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці знаходзяцца ў запланаваным памеры.

Забяспечваецца выкананне такіх найважнейшых якасных паказчыкаў, як рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці (9,1 працэнта пры прагнозе на 2011 год 8-9 працэнтаў) і сельскай гаспадарцы (7,2 працэнта пры прагнозе на 2011 год 6-8 працэнтаў), прадукцыйнасць працы (112,3 працэнта пры прагнозе на 2011 год 109,3-109,4 працэнта).

Інфармуючы Прэзідэнта аб сітуацыі на валютным рынку краіны, прэм'ер-міністр адзначыў, што аб'ектыўныя складанасці з набыццём валюты пакуль захоўваюцца. Разам з тым дзякуючы прынятым мерам па стрымліванні імпарту намецілася ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння адмоўнага сальда знешняга гандлю і павелічэння прытоку валютнай выручкі ў краіну.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб пытаннях, якія датычацца становішча ў сельскай гаспадарцы краіны. Асноўная задача ўрада і аблвыканкамаў цяпер — своечасова і якасна, без страт правесці ўборку ўраджаю сельгаскультур, тым самым забяспечыць харчовую бяспеку краіны.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←В Беларуси наметилась устойчивая тенденция к увеличению притока валютной выручки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика