Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Міхаіла Дзяржавіна з 75-годдзем
16.06.2011
—
Новости Политики
"За многія гады плённай працы вы сыгралі дзясяткі яркіх роляў у тэатры, кіно і на эстрадзе, чым унеслі важкі ўклад у развіццё савецкага і расійскага мастацтва. Вялікі талент і акцёрскае майстэрства прынеслі вам шырокае прызнанне і заслужаную любоў гледачоў", — гаворацца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць і цэняць творчасць Міхаіла Дзяржавіна. "Няхай яна і ў далейшым радуе паклоннікаў, умацоўвае дружалюбныя сувязі народаў Беларусі і Расіі", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле паведамлення прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.