Афіцыйнае апублікаванне — на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале
16.06.2011
—
Новости Политики
Нарматыўна-прававыя акты ўрада і Нацбанка змогуць афіцыйна публікавацца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ № 248 "Аб некаторых пытаннях афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў" 13 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакумент падпісаны ў мэтах аператыўнага ўвядзення ў дзеянне прымаемых урадам, Нацыянальным банкам і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання нарматыўных прававых актаў, накіраваных на стабілізацыю сітуацыі на спажывецкім і валютным рынках.
Паводле паведамлення прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.