Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю беларускім журналістам 17 чэрвеня
14.06.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дасць планавую прэс-канферэнцыю беларускім цэнтральным і рэгіянальным СМІ ў пятніцу 17 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.
"Прэс-канферэнцыя прадугледжана паўгадавым графікам работы Прэзідэнта. Мы прапаноўвалі адмяніць яе або перанесці на некаторы час з улікам няпростай фінансава-эканамічнай сітуацыі, якую цяпер перажывае наша краіна. Аднак кіраўнік дзяржавы пакінуў гэта мерапрыемства ў сваім рабочым графіку і настроены на шчырую і сумленную размову з журналістамі", — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.
На сустрэчы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка адкажа на самыя злабадзённыя пытанні, якія хвалююць грамадзян краіны.