Аляксандр Лукашэнка накiраваў вiншаванне калектыву рэдакцыi газеты "Рэспублiка"

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў вiншаванне калектыву рэдакцыi газеты "Рэспублiка" з 20-годдзем выхаду ў свет першага нумара выдання.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што за гэтыя гады "Рэспублiка" заслужыла рэпутацыю салiднага i аўтарытэтнага выдання i сёння па праву ўваходзiць у лiк лiдзiруючых айчынных друкаваных СМІ.

"Нараўне з публiкацыяй афiцыйных матэрыялаў вы нярэдка выступаеце iнiцыятарамi грамадскага абмеркавання найбольш важных пытанняў эканамiчнага развiцця краiны, аказваеце дзейную падтрымку дзяржаўнаму курсу па пабудове моцнай i квiтнеючай Беларусi", — адзначаецца ў вiншаваннi.

Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што творчы патэнцыял калектыву газеты дасць магчымасць не толькi захаваць iснуючыя прафесiйныя традыцыi, але i яшчэ больш умацуе пазiцыi газеты ў медыясферы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Посол Беларуси в Италии вручил верительные грамоты президенту Мальты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика