Аб стане золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  

Паводле папярэдніх звестак, у маі 2011 года міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 200,4 млн долараў ЗША, і на 1 чэрвеня 2011 г. іх аб'ём склаў 3593,1 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў краіны скараціўся на 236,6 млн долараў ЗША і на 1 чэрвеня 2011 г. склаў 5103,3 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Скарачэнне золатавалютных рэзерваў звязана з выкананнем у маі Нацыянальным банкам і ўрадам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.

Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.

←Запущен портал особого назначения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика